Аміян Марцэлін
Аміян Марцэлін (лац. Ammianus Marcellinus; каля 330, Антыёхія, Рымская імперыя — пасля 395, верагодна, Рым) — старажытнарымскі гісторык. Удзельнічаў у войнах Рыма з персамі ў сярэдзіне IV стагоддзя, таксама служыў у заходняй частцы Імперыі. Па паходжанню сірыйскі грэк, аднак свой адзіны твор «Дзеі» напісаў на латыні. Захавалася частка гістарычнай працы (кнігі XIV—XXXI), якае ахоплівае перыяд 353—378 гадоў, наогул жа апавяданне пачыналася з праўлення імператара Нервы (96 н.э.). Упершыню з еўрапейскіх аўтараў апісаў гунаў. Аміяна Марцэліна часам характарызуюць як апошняга буйнога рымскага або наогул антычнага гісторыка.
Аміян Марцэлін | |
---|---|
лац.: Ammianus Marcellinus | |
Дата нараджэння | каля 330[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | каля 395[3] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | гісторык, пісьменнік, ваенны, паэт |
Навуковая сфера | гістарыяграфія |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Зноскі
- ↑ а б в Roux P. d. Nouveau Dictionnaire des œuvres de tous les temps et tous les pays — 2 — Éditions Robert Laffont, 1994. — Vol. 1. — P. 81. — ISBN 978-2-221-06888-5
- ↑ Ammianus Marcellinus // Catalogue of the Library of the Pontifical University of Saint Thomas Aquinas
- ↑ а б Аммиан Марцеллин // Еврейская энциклопедия — СПб.: 1908. — Т. 2. — С. 299–300.
- ↑ Аммиан Марцеллин // Энциклопедический словарь / под ред. И. Е. Андреевский — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1890. — Т. Iа. — С. 656.
- ↑ Bibliothèque nationale de France Record #118886885 // BnF catalogue général — Paris: BnF.