Анаплазмы
Анаплазмы (Anaplasma) — род бактэрый сямейства анаплазмавыя (Anaplasmataceae) парадку Rickettsiales: кровапаразіты жвачных жывёл і чалавека.
Анаплазмы | |||||||||||||
Anaplasma phagocytophilum | |||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||
|
Апісанне
правіцьФорма цела круглявая, дыяметр да 1 мкм. Размножваюцца дзяленнем. Распаўсюджаныя па ўсім зямным шары. Выклікаюць захворванні крыві (анаплазмозы). У чырвоных крывяных клетках буйной рагатай жывёлы паразытуе Anaplasma marginale, у авечак і коз — Anaplasma ovis. Гранулацытарны анаплазмоз чалавека выклікае Anaplasma phagocytophilum.
Віды
правіцьНа май 2015 года ў род уваходзяць 7 відаў[1]:
- Anaplasma bovis (ex Donatien and Lestoquard 1936) Dumler et al. 2001
- Anaplasma caudatum (ex Kreier and Ristic 1963) Ristic and Kreier 1984
- Anaplasma centrale (ex Theiler 1911) Ristic and Kreier 1984
- Anaplasma marginale Theiler 1910typus
- Anaplasma ovis Lestoquard 1924
- Anaplasma phagocytophilum corrig. (Foggie 1949) Dumler et al. 20011
- Anaplasma platys Dumler et al. 2001
Зноскі