Андрэй Іванавіч Шуйскі

Андрэй Іванавіч Шуйскі (памёр у 1589) — князь, рускі военачальнік. Сын князя Івана Андрэевіча Шуйскага.

Андрэй Іванавіч Шуйскі
Смерць 1589
Бацька Іван Шуйскі[d]
Званне ваявода

Рында з вялікім саадакам у царэвіча Івана Іванавіча (1574, 1576 і 1577 гады), рында з дзідай у цара (1579 год). Ваявода перадавога палка ў паходзе да Серпухава 1581 годзе, а таксама ў 1583 годзе.

Андрэй Іванавіч зарэкамендаваў сябе ў якасці ваяводы ў паходзе да абложанага Арэшка ў кастрычніку 1582 года, у канцы Лівонскай вайны. Ваявода смаленскі ў 1583 годзе. Баярын з 1584 года.

Другі ваявода Вялікага царскага палка ў кастрычніку 1585 года, перадавога ў маі 1586 года.

Падчас праследавання Шуйскіх Гадуновым у 1587 годзе быў сасланы ў Каргопаль, дзе пазней быў забіты.

Зноскі