Антон Канстанцінавіч Латкін

Антон Канстанцінавіч Латкін (нар. 21 лютага 1994) — беларускі плывец. Майстар спорту Беларусі.

Антон Латкін
Пол мужчынскі
Поўнае імя Антон Канстанцінавіч Латкін
Спецыялізацыя плаванне[d]
Нарадзіўся 21 лютага 1994(1994-02-21) (30 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь

Дасягненні правіць

Чэмпіён Беларусі на кароткай вадзе 2011 года ў камбінаванай эстафеце 4 × 50 м. Срэбраны прызёр у эстафеце 4 × 50 м вольным стылем[1].

Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі 2013 года на дыстанцыі 50 м вольным стылем[2].

Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі на кароткай вадзе 2013 года на дыстанцыях 50 м і 100 м вольным стылем, а таксама ў эстафеце 4 × 50 м вольным стылем. Бронзавы прызёр на дыстанцыі 200 м вольным стылем[3].

Чэмпіён Беларусі на кароткай вадзе 2014 года на дыстанцыі 50 м вольным стылем[4].

Бронзавы прызёр чэмпіянату свету на кароткай вадзе 2016 года ў камбінаванай эстафеце 4 × 50 м.

Чэмпіён Беларусі 2016 года на дыстанцыі 50 м вольным стылем. Срэбраны прызёр у эстафеце 4 × 100 м вольным стылем. Бронзавы прызёр на дыстанцыі 100 м вольным стылем[5].

Грамадская дзейнасць правіць

18 жніўня падпісаў адкрыты ліст прадстаўнікоў спартыўнай галіны Рэспублікі Беларусь з патрабаваннем прызнаць несапраўднымі выбары прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якія прайшлі 9 жніўня 2020 года[6].

Зноскі

Спасылкі правіць