Антыказнаўстванавука пра старажытную Грэцыю і Рым. У кантынентальнай Еўропе вядомая таксама пад назвай «класічная філалогія», але з прычыны таго, што многія адносілі філалогію пераважна да вывучэння моў і літаратуры, тэрмін «класічная філалогія» набыў дваякі сэнс. У XIX стагоддзі нямецкімі вучонымі была створана канцэпцыя «навукі пра старажытнасць», якая аб'ядноўвала розныя аспекты вывучэння старажытнага свету, такія дысцыпліны як уласна класічная філалогія, гісторыя старажытнага свету, класічная археалогія, папіралогія, эпіграфіка, нумізматыка і гісторыя права. Храналагічна антыказнаўства ахоплівае перыяд ад другога тысячагоддзя да новай эры да сярэдзіны першага тысячагоддзя новай эры; геаграфічна — раён найбольшага распаўсюджвання эліністычных і рымскіх заваяванняў і сфер уплыву.

Гл. таксама

правіць