Аня Фіхтэль-Морыц (ням.: Anya Fichtel-Mauritz; нар. 17 жніўня 1968, Таўбербішофсгайм, Бадэн-Вюртэмберг) — нямецкая фехтавальшчыца, рапірыстка, двухразовая алімпійская чэмпіёнка і шматразовая чэмпіёнка свету.

Аня Фіхтэль
Агульная інфармацыя
Пол жанчына
Спецыялізацыя фехтаванне
Нарадзілася 17 жніўня 1968(1968-08-17)[1][2] (55 гадоў)
Грамадзянства
Альма-матар
Рост 175 см
Вага 62 кг
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Алімпійская чэмпіёнка Гульняў у Сеуле ў 1988 у асабістым і камандным першынстве. Чэмпіёнка свету 1986, 1990 у асабістым першынстве, 1985, 1989, 1993 — у камандным першынстве. Сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў 1992 у камандным першынстве. Бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў 1996 у камандным першынстве. З 1986 па 1996 гады — чэмпіёнка Германіі.

Замужам за аўстрыйскім рапірыстам Мертэнам Морыцам, які выступаў у 1992 годзе на Алімпіядзе ў Барселоне (11-е месца).

Зноскі

  1. Anja Fichtel // FemBio database Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Anja Fichtel // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.