Апафеоз
Апафеоз (ад стар.-грэч.: ἀποθεόσις — абагаўленне) — услаўленне, узвышэнне якой-небудзь асобы, з’явы і падзеі; урачыстае завяршэнне падзеі. Бярэ пачатак ад старажытнай блізкаўсходняй традыцыі прылічэння цароў да багоў або іх сыноў, што з цягам часу трансфармавалася ў культ правіцеляў. У старажытных егіпцян, грэкаў і рымлян гэта быў урачысты абрад абогатварэння правіцеляў за іх асаблівыя заслугі.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/86/Jean_Auguste_Dominique_Ingres_002.jpg/400px-Jean_Auguste_Dominique_Ingres_002.jpg)
Літаратура
правіць- Чалавек і грамадства: Энцыклапедычны даведнік. Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 1998. ISBN 985-11-0108-7
- Eugénie Strong. Apotheosis and after life: three lectures on certain phases of art and Religion in the Roman Empire. 1915
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Апафеоз