Аперацыя «Вясна»
Аперацыя «Вясна» (руск.: Операция «Весна») — аперацыя масавай дэпартацыі насельніцтва з Літоўскай ССР, якая была праведзеная 22—23 мая 1948 года. Гэта была найбольшая дэпартацыя ў гісторыі Літвы.
Падставай для аперацыі была пастанова Савета Міністраў СССР № 417 ад 21 лютага 1948 года. Аперацыя была накіравана на ліквідацыю г. зв. лясных бандаў і іх памочнікаў, але ахвярамі дэпартацыі станавіліся таксама заможныя гаспадары, якія не жадалі ўступаць у калгасы — часцей за ўсё літоўцы, але таксама палякі і беларусы. Усяго было выселена 49 331 чалавек[1].
Зноскі
- ↑ Этот день в истории: 1948 год — в Литве началась операция «Весна» МГБ СССР . Архівавана з першакрыніцы 11 верасня 2021.