Аперацыя «Хмарны слуп»

Аперацыя «Хмарны слуп» (іўр.: מבצע עמוד ענן, «Амуд Анан») — кодавая назва ізраільскай ваеннай аперацыі ў сектары Газа, якая праводзілася з 14 па 21 лістапада 2012 года.

Заяўленая ізраільскім урадам мэта аперацыі — «нанясенне важкага ўдару» па ваеннай інфраструктуры кіруючага ў Газе ісламскага радыкальнага руху ХАМАС, прызнанага шэрагам краін тэрарыстычным, і па «іншых тэрарыстычных арганізацыях, якія дзейнічаюць у сектары Газа»[1] і максімальна магчымае скарачэнне ракетных абстрэлаў тэрыторыі Ізраіля[2][3][4].

У ходзе аперацыі Арміяй абароны Ізраіля былі праведзены тысячы атак па ваенных мэтах у сектары Газа, у той жа час з сектара Газа было выпушчана не менш за 1500 некіравальных ракет па населеных пунктах на поўдні Ізраіля. Упершыню былі абстраляныя гарады цэнтра і ўсходу Ізраіля, такія як Рышон-ле-Цыён, Тэль-Авіў і Іерусалім.

21 лістапада 2012 года паміж прадстаўнікамі Ізраіля і ХАМАС у Егіпце было дасягнута пагадненне аб спыненні агню. Рэалізацыя спынення агню ажыццяўлялася на працягу тыдня з 21 лістапада па 28 лістапада 2012 года.

Аперацыя не ўключала ўваход наземных часцей у сектар Газа і ажыццяўлялася галоўным чынам ваенна-паветранымі сіламі, флотам, артылерыйскім корпусам і іншымі падраздзяленнямі.

Крыніцы

правіць
  1. Министр обороны Эхуд Барак назвал цели операции «Облачный столп»(недаступная спасылка)
  2. Операция «Облачный столб» началась. Архівавана з першакрыніцы 18 лістапада 2012. Праверана 14 лістапада 2012.
  3. Под градом ракет: несколько легко раненых в Беэр-Шеве. Архівавана з першакрыніцы 16 лістапада 2012. Праверана 14 лістапада 2012.
  4. Боевики движения ХАМАС нанесли ответный удар по территории Израиля. Архівавана з першакрыніцы 15 лістапада 2012. Праверана 14 лістапада 2012.