Апошні ледавіковы максімум
Апошні ледавіковы максімум (максімум апошняга абледзянення) — час максімальнага аб'ёму ледавіковых покрываў на працягу апошняй ледавіковай эпохі прыблізна 26 тысяч гадоў назад[1].
Узровень Сусветнага акіяна ў той час быў на 120—135 метраў ніжэйшы за сучасны з-за таго, што вада, назапашаная ў выглядзе лёду ў ледавіковых покрывах таўшчынёй 3—4 км, была тым самым вынята з гідрасферы. Такім чынам, шматлікіх сучасных мелкаводных шэльфавых мораў не існавала (Жоўтае, Паўночнае, Персідскі і Сіямскі залівы), а іншыя былі значна меншымі за сучасныя.
Тым часам абледзяненне ахапіла большую частку Паўночнай Амерыкі, Скандынаўскі паўвостраў, поўнач Еўропы і Усходне-Еўрапейскай раўніны. Ільдамі былі пакрыты Альпы і Гімалаі, паўднёвыя ўскрайкі Паўднёвай Амерыкі і Аўстраліі.
Апошняя ледавіковая эпоха скончылася паміж 15 000 і 10 000 гадамі да н.э. (падрабязней гл. позні дрыяс і алерэдскае пацяпленне). У лютым 2012 года Нацыянальная акадэмія навук ЗША апублікавала даклад, які пацвярджае падзенне метэарыта ў Мексіцы 13 тыс. гадоў назад, які выклікаў позні дрыяс і масавае выміранне фаўны[2][3].
Гл. таксама
правіцьЗноскі
- ↑ Peltier, W. R.; Fairbanks, R. G.. Global glacial ice volume and Last Glacial Maximum duration from an extended Barbados sea level record (Abstract) (англ.). Quaternary Science Reviews, Volume 25, Issues 23-24, 3322-3337. Elsevier B.V. (7 жніўня 2006). Праверана 5 верасня 2009.(недаступная спасылка)
- ↑ Evidence from central Mexico supporting the Younger Dryas extraterrestrial impact hypothesis Архівавана 18 красавіка 2012. — 2012, PNAS
- ↑ Камень, які скончыў палеаліт. Прычынай нядаўняга глабальнага пахаладання было падзенне на Зямлю метэарыта — Gazeta.ru