Апоўзні ў Гофе (2024)

22—23 ліпеня 2024 года два апоўзні знішчылі дзве вёскі ў варэдзе Гезэ-Гофа на поўдні Эфіопіі[1]. Інцыдэнт адбыўся пасля моцных дажджоў. Каля 10:00 EAT (07:00 GMT) абрынуўся першы апоўзень[2]. На наступную раніцу, калі на месца здарэння прыбылі ратавальнікі, адбыўся яшчэ адзін, што прывяло да новых ахвяр[3]. Усяго загінулі прынамсі 229 чалавек, у тым ліку 148 мужчын і 81 жанчына[4].

Месца, дзе адбылася трагедыя, аддаленнае, знаходзіцца ў гарах. Глеба ў рэгіёне няўстойлівая, што пасля моцных дажджоў часта прыводзіць да апоўзняў[5].

У сацыяльных сетках прэм’ер-міністр Эфіопіі Абій Ахмед[6] і кіраўнік камісіі Афрыканскага саюза Муса Факі Махамат[7] выказалі смутак у сувязі з трагедыяй. Кіраўнік Сусветнай арганізацыі аховы здароўя Тэдрас Гебрэесус выказаў спачуванні сем’ям загіунлых і адзначыў, што для дапамогі ўладам у рэгіён накіравана каманда СААЗ[8].

Крыніцы

правіць
  1. "Death toll from Ethiopia landslides rises to 229". Al Arabiya. Agence France-Presse. 23 July 2024. Праверана 23 July 2024.
  2. "Death toll from Ethiopia landslide rises to 146: local official". Macau Business Daily. Agence France-Presse. 23 July 2024. Праверана 23 July 2024.
  3. "Death toll from Ethiopian landslides jumps to 229, official says". Reuters. 23 July 2024. Праверана 23 July 2024.
  4. "Death toll from Ethiopia landslides rises to 229". Al Arabiya. Agence France-Presse. 23 July 2024. Праверана 23 July 2024.
  5. "Death toll from Ethiopia landslides rises to 229". Al Arabiya. Agence France-Presse. 23 July 2024. Праверана 23 July 2024.
  6. "News: Death toll from South Ethiopia region landslide climbs to over 229, search and rescue efforts continue for missing". Addis Standard. 23 July 2024. Праверана 23 July 2024.
  7. "Death toll from Ethiopia landslides rises to 229". Al Arabiya. Agence France-Presse. 23 July 2024. Праверана 23 July 2024.
  8. "Death toll from Ethiopian landslides jumps to 229, official says". Reuters. 23 July 2024. Праверана 23 July 2024.