Арда Хансан
Арда Хансан (эст.: Ardo Hillar Hansson; нар. 1958) — эстонскі эканаміст і банкір[2].
Арда Хансан | ||
---|---|---|
эст.: Ardo Hillar Hansson | ||
Род дзейнасці | эканаміст | |
Дата нараджэння | 15 ліпеня 1958 (66 гадоў) | |
Месца нараджэння | ||
Грамадзянства | ЗША | |
Месца працы | ||
Альма-матар | ||
Узнагароды і прэміі |
|
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 15 ліпеня 1958 года ў Чыкага.
У 1976—1980 гадах вучыўся ў канадскім універсітэце Брытанскай Калумбіі, атрымаўшы ступень бакалаўра эканомікі. У 1982—1987 гадах навучаўся ў Гарвардскім універсітэце — магістр, кандыдат эканамічных навук. У 1987—1990 гадах працаваў ва ўніверсітэце Брытанскай Калумбіі асістэнтам прафесара ў эканамічным дэпартаменце.
У 1990—1996 гадах Хансан быў эканамічным дарадцам урада ў цэнтральных банках Польшчы, Славеніі, Манголіі і Украіны. Адначасна ў 1992—1994 гадах працаваў дарадцам па эканамічных пытаннях прэм'ер-міністра Эстонскай рэспублікі. Цягам аднаго, 1997 года, быў членам кіраўніцтва «Эстонскіх чыгунак». У 1993—1998 гадах — чалец Назіральнага савета Банка Эстоніі. З 1998 па 2011 гады працаваў у Сусветным банку у краінах Балтыі, Польшчы, Югаславіі, Сербіі, Чарнагорыі і Кітаі. З 2012 года кіруе Банкам Эстоніі[3].
Зноскі
- ↑ https://www.eestipank.ee/ardo-hansson
- ↑ Ардо Ханссон (Ardo Hansson) Архівавана 11 красавіка 2016.
- ↑ Ардо Ханссон избран президентом Банка Эстонии Архівавана 13 красавіка 2016.
Спасылкі
правіць- Ardo Hansson (англ.)