Аркадзь Львовіч Ізраілевіч

беларускі прадпрымальнік

Арка́дзь Льво́віч Ізраіле́віч (нар. 1964, Мінск) — беларускі прадпрымальнік.

Аркадзь Львовіч Ізраілевіч
Род дзейнасці бізнесмен
Дата нараджэння 1964
Месца нараджэння
Альма-матар

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў Мінску. Скончыў Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі па спецыяльнасці «інжынер-электрамеханік»[1].

У пачатку 2000-х гадоў пачаў займацца бізнесам. Займаецца будаўніцтвам, інвестыцыямі ў нерухомасць, гандлем нафтапрадуктамі[1]. Валодае некалькімі забаўляльнымі, офіснымі і жылымі комплексамі ў Мінску[2].

Мае сына і дачку.

Супрацьстаянне ў Курапатах правіць

У 2018 годзе Аркадзь Ізраілевіч стаў вядомы праз сваё супрацьстаянне актывістам, якія пратэставалі супраць дзейнасці рэстарана «Поедем поедим» побач з урочышчам Курапаты, месцам масавых расстрэлаў падчас савецкіх рэпрэсій[2].

Ізраілевіч актыўна выступаў у абарону Леаніда Зайдэса, аднаго з гаспадароў рэстарана. Пры гэтым ён сам адмаўляў уладанне доляй у рэстаране і падаў у суд на газету «Новы Час», якая апублікавала расследаванне, з якога вынікала, што Ізраілевіч з’яўляецца саўладальнікам рэстарана, а таксама супраць аўтара расследавання, Дзяніса Івашына. Суд адмовіў Ізраілевічу і пастанавіў выплаціць кампенсацыю газеце[3].

31 кастрычніка 2018 года з’явіліся паведамленні пра затрыманне А. Ізраілевіча і змяшчэнне яго ў СІЗА КДБ («Амерыканку»). 9 лістапада ён быў вызвалены[3].

Зноскі

  1. а б Аркадий Израилевич — ТОП 200 успешных и влиятельных бизнесменов Беларуси — 2018 Архівавана 19 жніўня 2018. // Ежедневник (ej.by)
  2. а б "Бізнэсовец, каратыст, змагар з Курапатамі. Хто такі затрыманы Аркадзь Ізраілевіч". Радыё Свабода. 5 лістапада 2018. Праверана 5 лістапада 2018.
  3. а б "Бізнэсовец Ізраілевіч вызвалены з СІЗА КДБ". Радыё Свабода. 10 лістапада 2018. Праверана 10 лістапада 2018.

Спасылкі правіць