Арман-Маршал Сіла

Арман-Маршал Сіла (нар. 13 ліпеня 1994, Мінск) — беларускі спартсмен (тэквандо). Майстар спорту міжнароднага класа, 3-разовы чэмпіён Еўропы. Вагавая катэгорыя — звыш 87 кг.

Арман-Маршал Сіла
Пол мужчынскі пол
Спецыялізацыя тэквандо
Клуб Спартыўны камітэт Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь
Нарадзіўся 13 ліпеня 1994(1994-07-13) (29 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Трэнеры Ю. Сухавіцкая

Біяграфія правіць

Займацца тэквандо пачаў з шасці гадоў у Мінскай гарадской СДЮШАР прафсаюзаў. Трэнеры: Юлія Сухавіцкая і Алеся Чарняўская. Чэмпіён Еўропы сярод юніёраў 2011 года, сярод моладзі 2012 і 2013 гадоў і сярод дарослых 2014 года. Выйграў чэмпіянат Еўропы па тэквандо 2016 (у фінальнай схватцы перамог расіяніна Рамана Кузняцова). Адзіны прадстаўнік зборнай Беларусі па тэквандо на летніх Алімпійскіх гульнях 2016 у Рыа-дэ-Жанейра быў адхілены ад спаборніцтваў, бо ў яго допінг-пробе быў выяўлены мельдоній.

Зноскі

Спасылкі правіць