Артылерыйскі катар

Артылерыйскі катар (АКА) — надводны карабель малога водазмяшчэння, асноўным узбраеннем якога з'яўляецца ствольная ці рэактыўная артылерыя (як правіла, адна-дзве 37—88-мм універсальнымі артылерыйскімі ўстаноўкамі і 12,7—14,5-мм кулямёты. Могуць несці мінамёты, РСЗА (напрыклад, 1400 «Грыф»), агнямёты («маніторы» ЗША перыяду В'етнамскай вайны).

Выкарыстанне агнямёта з борта катара ва В'етнамскай вайне

АКА прызначаны для барацьбы з катарамі праціўніка, падтрымкі сухапутных войскаў і рашэння іншых задач. Адрозніваюць вартавыя (патрульныя) катары (СКА) і браніраваныя катары (БКА). Паводле прынцыпу руху бываюць: водазмяшчальныя, глісіруючыя, на падводных крылах, на паветранай падушцы. Паводле віду рухавіка падзяляюцца на маторныя і газатурбінныя.

Літаратура

правіць
  • «Энциклопедия современного оружия и боевой техники», Н. Л. Волковский, «Издательство Полигон», Санкт-Петербург, 1997г
  • Военно-морской словарь (руск.) / Гл. ред. В. Н. Чернавин. — М.: Воениздат, 1989. — 511 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-203-00174-X.

Спасылкі

правіць