Археалагічная камісія пры Наркам асветы Літ-БелССР

Археалагічная камісія пры Наркам асветы Літ-БелССР. Заснавана 25 сакавіка 1919 г. паводле пастановы ўрада Літ-БелССР для каардынацыі і кіраўніцтва ўсімі даследаваннямі гістарычных і археалагічных помнікаў на тэрыторыі рэспублікі. Асноўныя мэты: пошук помнікаў, іх навуковае вывучэнне, сістэматызацыя і ацэнка, публікацыя атрыманых звестак, ахова гістарычнай і культурнай спадчыны. Камісія атрымала права ствараць даследчыя экспедыцыі, выдаваць навуковыя працы, распаўсюджваць археалагічныя веды сярод насельніцтва, кіраваць працай архіваў, бібліятэк, музеяў[1]. Разгарнуць работу археалагічнай камісіі перашкодзіла акупацыя тэрыторыі Літ-БелССР польскімі войскамі летам 1919 г.

Зноскі

  1. Школа и культура Советской Белоруссии. — 1919. — № 2 — 3. — С. 22

Літаратура правіць

  • Археалагічная камісія // Археалогія Беларусі: энцыклапедыя: у 2 т. / [склад. Ю. У. Каласоўскі; рэдкалегія: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.]. Т. 1: А ― К. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. — 492, [1] c. — С. 44. — ISBN 978-985-11-0353-5.
  • Вергей, В. С. Первые шаги советской археологической науки в БССР / В. С. Вергей // Древности Белоруссии и Литвы: Сб. ст. / Ин-т истории АН БССР, Ин-т истории АН ЛитССР; [Науч. ред.: Л. Д. Поболь, А. З. Таутавичус]. – Мн.: Наука и техника, 1982. — 176 с. — С. 4 — 10.