Аршанскае духоўнае вучылішча

Аршанскае духоўнае вучылішча — навучальная ўстанова ў Оршы.

Гісторыя правіць

У 1808 г. імператарам Аляксандрам I, для распрацоўкі плана рэформы духоўных навучальных устаноў, быў заснаваны адмысловы камітэт, які атрымаў назву «Камітэта аб удасканаленні духоўных вучылішчаў». У 1809 г. пачалася рэалізацыя дадзенай рэформы. У Магілёўскай епархіі архіепіскап Магілёўскі і Віцебскі Варлаам (Шышацкі) першапачаткова планаваў адкрыць 5 павятовых і 15 прыходскіх вучылішчаў. У дадзены спіс уваходзіла і Аршанскае павятовае духоўнае вучылішча. 23 лютага 1809 г. камісія духоўных вучылішчаў зацвердзіла зробленыя архіепіскапам Варлаамам прапановы, якія датычацца колькасці вучылішчаў і размеркавання паміж імі прыходаў Магілёўскай епархіі. 2 снежня 1809 г. камісія зацвярджае прызначэнне наглядчыка і настаўнікаў Аршанскага павятовага духоўнага вучылішча. У пачатку студзеня 1810 г. вучылішча пачало сваю працу. З 1842 г. размяшчалася ў памяшканнях Свята-Пакроўскага мужчынскага манастыра. Апошні выпуск, верагодна, адбыўся ў 1918 г.

У 2001 г. у горадзе Орша быў адкрыты філіял Віцебскага духоўнага вучылішча. У 2011 г. рашэннем Свяшчэннага Сінода (Журнал № 59 ад 30 мая 2011 г.) Віцебскае духоўнае вучылішча было пераўтворана ў духоўную семінарыю. Віцебскае духоўнае вучылішча было перанесена па месцы размяшчэння філіяла, гэта значыць у Оршу. У сакавіку 2013 г. у Статут Віцебскага духоўнага вучылішча былі ўнесены змены і дапаўненні, пасля якіх яно стала называцца Аршанскім духоўным вучылішчам.

Кіраўнікі духоўнага вучылішча правіць

Наглядчыкі:

Памочнікі наглядчыка (інспектары):

Аддзяленні правіць

Маецца чатыры аддзяленні:

  • падрыхтоўчае аддзяленне рыхтуе кандыдатаў для паступлення ў духоўную семінарыю (тэрмін навучання 1 год). На падрыхтоўчае аддзяленне прымаюцца асобы мужчынскага полу (халастыя або жанатыя першым шлюбам);
  • аддзяленне рэгентаў-псаломшчыкаў рыхтуе чытальнікаў, пеўчых, рэгентаў, псаломшчыкаў (тэрмін навучання 3 гады);
  • катэхізатарскае аддзяленне рыхтуе выкладчыкаў нядзельных школ, курсаў рэлігіязнаўства (вячэрняе — тэрмін навучання 2 гады; завочнае — тэрмін навучання 3 гады).
  • місіянерскае аддзяленне — набіраюцца слухачы (тэрмін навучання 2 гады).

Маецца завочны сектар. У вучылішчы навучаюцца студэнты розных узроставых катэгорый. Формы навучання дзённая і вячэрняя.