Аршанскі дзяржаўны прафесійны ліцэй тэкстыльшчыкаў імя Г. В. Сямёнава
Аршанскі дзяржаўны прафесійны ліцэй тэкстыльшчыкаў імя Г. В. Сямёнава — установа прафесійнага навучання ў горадзе Оршы.
Аршанскі дзяржаўны прафесійны ліцэй тэкстыльшчыкаў імя Г. В. Сямёнава | |
---|---|
Заснавана | 1929 |
Дырэктар | Ала Аляксандраўна Цярэнцьева |
Тып | прафесійны ліцэй[d] |
Вучняў | Віцебская вобласць, Аршанскі раён, г. Орша, вуліца Маладзёжная, д. 5. |
Сайт | lyceum-textile.by/home_/ |
Гісторыя
правіцьУ 1929 годзе была адкрыта школа фабрычна-завадскога вучнёўства, якая выпускала спецыялістаў для льнокамбіната ў г. Орша.
Першапачаткова школа ФЗН знаходзілася ў памяшканні дзіцячага садка № 23, а ў 1935 годзе было вырашана прыступіць да будаўніцтва новага будынка, дзе ліцэй знаходзіўся і дагэтуль.
З 1941 года па 1944 год школа не працавала.
1 студзеня 1963 года школа перамейнавана ў «Дзяржаўнае прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 45».
З 1988 года ліцэй носіць ганаровае імя былога дырэктара Аршанскага льнокамбіната, Героя Сацыялістычнай працы Георгія Васільевіча Сямёнава[1].
Зноскі
Літаратура
правіць- Васильева, Т. С юбилеем, лицей!!! / Т. Васильева // Аршанская газета. — 2009. — 31 кастр. — С. 3.
- Королев, Г. И души золотыми назовут… / Г. Королев // Вiцебскі рабочы. — 2005. — 29 верас. — С. 2.
- Кулешова, Н. М. Приглашает лицей текстильщиков / Н. М. Кулешова // Телеком-экспресс (Орша). — 2015. — 13 авг. — С. 2-3.
- Училище текстильщиков празднует свой юбилей // Трыбуна тэкстыльшчыка (Орша). — 1997. — 24 кастр. — С. 3.