Аршанскі этнаграфічны музей «Млын»
Аршанскі этнаграфічны музей «Млын» — філіял Музейнага комплексу гісторыі і культуры Аршаншчыны. Адкрыты для наведвальнікаў 23 чэрвеня 1995 г. Размяшчаецца ў гістарычным цэнтры Оршы, паміж рэкамі Дняпро і Аршыца, у будынку вадзянога млына (помнік прамысловай архітэктуры пачатку 20 ст.). Загадчыца філіяла В. Ф. Сакалоўская.
Аршанскі этнаграфічны музей «Млын» | |
---|---|
Заснаваны | 1995 |
Месцазнаходжанне | Беларусь, Віцебская вобласць, Аршанскі раён, Орша, вул. Замкавая, 2 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Структура і экспазіцыя
правіцьАсноўная мэта канцэпцыі музейнай экспазіцыі – адлюстраванне найбагацейшай матэрыяльнай і духоўнай спадчыны Аршанскага рэгіёна 2-й палавіны 19 – пачатку 20 ст. Размяшчаецца на 2 паверхах. На 1-м знаходзіцца экспазіцыя «Хлеб наш надзённы», на 2-м – выстаўка традыцыйных рамёстваў Аршаншчыны. Прадстаўлены прылады працы земляроба, прыстасаванні для апрацоўкі льну, багатая калекцыя ткацтва, якая ўключае разнастайныя па дэкоры, каларыце і тэхніцы выканання посцілкі, ручнікі і абрусы, камплекты самабытнага аўтэнтычнага беларускага традыцыйнага касцюма, а таксама ганчарныя вырабы, копыскую кафлю, прадметы сучаснага народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
Літаратура
правіць- Ліпінская, І.У. Аршанскі этнаграфічны музей “Млын” / І.У. Ліпінская // Музеі Беларусі = Музеи Беларуси / рэд. Г.П. Пашкоў, Л.В. Календа, М.Г. Нікіцін. – Мн., 2008. – С. 58–59.
- Этнаграфічны музей “Млын” у Оршы // Памяць. Орша і Аршанскі раён: гісторыка-дакументальная хроніка гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г.П. Пашкоў [і інш.]. – Мн., 2000. – Кн. 2. – С. 480–481.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Аршанскі этнаграфічны музей «Млын»
- Музейны комплекс гісторыі і культуры Аршаншчыны Архівавана 1 ліпеня 2023.