Арэхаўскі льнозавод

Арэхаўскі льнозавод — прадпрыемства у гарадскім пасёлку Арэхаўску Аршанскага раёна Віцебскай вобласці. Прадпрыемства з’яўляецца адным з 18 ільноперапрацоўчых прадпрыемстваў Віцебскай вобласці і адзіным ільноперапрацоўчым прадпрыемствам у Аршанскім раёне.

ААТ «Арэхаўскі льнозавод»
Тып Адкрытае акцыянернае таварыства
Заснаванне 1970
Размяшчэнне Віцебская вобласць, Аршанскі раён, гарадскі пасёлак Арэхаўск, вуліца Пралетарская, 64.
Галіна Лёгкая прамысловасць
Сайт orehovsklen.vitebsk.by

Апісанне правіць

Прадпрыемства заснавана ў 1971 годзе[1]. У 1998 годзе прадпрыемства ператворана ў адкрытае акцыянернае таварыства «Арэхаўскі льнозавод».

Тэрыторыя прадпрыемства з размешчанымі на ёй вытворчымі і складскімі памяшканнямі, кацельняй, воданапорнай станцыяй, гаражамі, рамонтнай майстэрняй, нафтабазай, адміністрацыйным будынкам займае каля 15 гектараў зямельнай плошчы. Прадпрыемства ажыццяўляе выпуск прадукцыі тэхнічнага прызначэння.

Арэхаўскі льнозавод забяспечвае комплексную перапрацоўку сыравіны, мае наступныя цэхі і ўчасткі:

  • сыравінны двор з 5-цю жалезабетоннымі і металічнымі навесамі для захоўвання сыравіны агульнай ёмістасцю 10 тысяч тон;
  • цэх асноўнай вытворчасці з паточнымі лініямі па выпрацоўцы доўгага трапанага лёну, з найбольш дакладнымі лініямі па выпрацоўцы кароткага валакна, складам гатовай прадукцыі;
  • цэх па вытворчасці лёну часанага ў стужцы, ільнянога ачосу;
  • дапаможныя цэхі і ўчасткі: кацельня, механічны ўчастак, транспартны ўчастак, вытворчая (тэхналагічная) лабараторыя.

Сыравіннай базай прадпрыемства з’яўляюцца льнасеяльныя гаспадаркі Аршанскага раёна і сам ільнозавод. Прадпрыемства мае структурнае падраздзяленне — комплексны механізаваны атрад па вырошчванню лёну. У пачатку верасня 2014 года зроблены першы пуск высокапрадукцыйнай лініі Depoortere па выпрацоўцы доўгага і кароткага льновалакна. Новыя лініі дазваляюць перапрацоўваць да 12 тысяч тон льнотрасты ў год[2].

Зноскі

Літаратура правіць

  • Лён (руск.) / сост. Л. В. Ловчая; под общ. ред. И. А. Голуба; худож. В. В. Котович. — Минск: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2009. — 168 с.: ил..
  • Антонов, С. Большие проблемы районного завода / С. Антонов // Витебские вести. — 2013. — 8 окт. — С. 2.
  • Бегунова, Е. Наладка с накладкой / Е. Бегунова // Рэспубліка. — 2014. — 4 верас. — С. 3.
  • Вереск, Е. Первый пошел: на Ореховском льнозаводе под Оршей завершена первая очередь реконструкции / Е. Вереск // Советская Белоруссия. — 2014. — 7 окт. — С. 11.
  • Готовская, Л. Женщина с характером / Л. Готовская // Аршанская газета. — 2009. — 16 чэрв. — С. 1-2.
  • Лебедева, О. Использовать научный подход / О. Лебедева // Витебские вести. — 2015. — 1 авг. — С. 4.
  • Ляшук, С. Сегодня лучше, чем вчера / С. Ляшук // Витебские вести. — 2015. — 5 дек. — С. 3.
  • Слепцов, С. На контроле у инспекции / С. Слепцов // Телеком-экспресс (Орша). — 2008. — 17 июля. — С. 5.
  • Тимашкова, Л. Станет ли Орша столицей льна? / Л. Тимашкова // Белорусская нива. — 2011. — 3 сент. — С. 14.
  • Турок, А. Председатель комитета госконтроля посетил Ореховский льнозавод / А. Турок // Аршанская газета. — 2013. — 5 кастр. — С. 1