Арэ (эст.: Are vald) — былая воласць у Эстоніі ў складзе павета Пярнумаа. У выніку адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы 24 кастрычніка 2017 года ўвайшла ў склад новай воласці Торы.

Арэ
эст.: Are
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна  Эстонія
Статус воласць
Уваходзіць у павет Пярнумаа
Адміністрацыйны цэнтр Арэ
Дата скасавання 2017
Насельніцтва (2006) 1 332
Плошча 161 км²
Арэ на карце
Часавы пояс UTC+2, улетку UTC+3
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Воласць Арэ знаходзілася ў паўднёва-заходняй Эстоніі і мела плошчу 161 км². Насельніцтва — 1332 чалавекі (2006). Воласць знаходзілася за 17 км ад горада Пярну. Адміністрацыйны цэнтр — пасёлак Арэ. Акрамя яго, у воласць уваходзілі таксама вёскі Эаверы, Элбу, Курэна, Леплаанэ, Муру, Нііду, Суігу, Табрыя, Перывера, Парыселья і Вёла.

Веб-сайт

правіць