Асабняк Юсупавай

Асабняк Юсупавай — помнік архітэктуры Санкт-Пецярбурга, пабудаваны для Зінаіды Іванаўны Юсупавай (1810—1893), народжанай Нарышкінай. Першапачатковы праект будынка распрацаваў архітэктар Гаральд Босэ, затым завяршаў працу над праектам і кіраваў будаўніцтвам Людвіг Бонштэт. Сучасны адрас: Ліцейны праспект, д. 42.

Славутасць
Асабняк Юсупавай
Liteyny House.jpg
59°56′18″ пн. ш. 30°20′57″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Статус Герб Расіі Аб’ект культурнай спадчыны РФ № 7810558000№ 7810558000
Commons-logo.svg Асабняк Юсупавай на Вікісховішчы

Будаўніцтва пачалося ў 1852 годзе і скончылася ў 1858 годзе. Двухпавярховы будынак выкананы ў формах архітэктуры італьянскага Адраджэння з выкарыстаннем элементаў барока. Будынак цалкам абліцаваны каменем — пясчанікам: мясцовым, гатчынскім, і брэменскім, з Германіі. Карыятыды ля параднага ўваходу, вылучанага парталам, зроблены з таго ж каменя. Фасад упрыгожваюць калоны і пілястры. Пышна аформленыя і інтэр’еры палаца. Многія плафоны і медальёны выкананы мастаком М. А. Майкавым. Асабліва прыгожыя бібліятэка, Партрэтная і Канцэртная залы.

Апошні дарэвалюцыйны ўладальнік асабняка — праўнук Зінаіды Іванаўны Фелікс Юсупаў (малодшы). Падчас Першай сусветнай вайны тут працаваў шпіталь. Пасля 1917 года — Польскі дом асветы імя Ю. Ю. Махлеўскага, з 1934 года — Дом палітычнай асветы.

У 1950 годзе будынак быў перададзены ў распараджэнне таварыства «Веды». З 1994 года ў гэтым жа будынку знаходзіцца Інстытут знешнеэканамічных сувязей, эканомікі і права.

ЛітаратураПравіць

  • Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: научное издательство «Большая Российская Энциклопедия». 1992. — 687 с.; ил. ISBN 5-85270-037-1