Астара (Азербайджан)
Астара (азерб.: Astara) — горад у Азербайджане, адміністрацыйны цэнтр Астарынскага раёна.
| ||||||||||||||||||
Размешчаны на крайнім паўднёвым усходзе Азербайджана, на левым беразе ракі Астара (Астарачай) пры ўпадзенні яе ў Каспійскае мора. Па рацэ праходзіць дзяржаўная мяжа з Іранам. За 3 км ад горада знаходзіцца чыгуначная станцыя Астара. На правым беразе ракі размешчаны іранскі горад Астара.