Астроўкі (Крупскі раён)
Астро́ўкі[1] (трансліт.: Astroŭki, руск.: Островки) — вёска ў Крупскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Акцябрскага сельсавета.
Вёска
Астроўкі
|
Гісторыя
правіцьПаводле мясцовага падання, першымі жыхарамі былі браты Хрыпачы. Зямлі не хапала, вось яны і знайшлі ўзгорак — астравок лесу. Пабудавалі тры хаты і адну для свёй маці, гэта месца завецца «бабін» хутар.
У канцы XIX стагоддзя — сяло ў складзе Абчугскай воласці Сенненскага павета. У 1930 годзе вяскоўцы стварылі калгас «Чырвоная Зорка». На франтах Вялікай Айчыннай вайны і ў партызанскай барацьбе загінулі 17 чалавек, спалена 5 дамоў, знішчана 15 мірных жыхароў. Пасля вайны вёска ў складзе саўгаса, потым — калгаса «Абчуга»[2].
Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Абчугскага сельсавета[3].
Насельніцтва
правіць- XIX стагоддзе: 1897 год — 13 двароў, 84 жыхары.
- XX стагоддзе: 1941 год — 40 дамоў, 170 жыхароў; 1998 год — 19 гаспадарак, 24 жыхары
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Астраўкі́
- ↑ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Крупскага раёна (Беларус. Энцыкл.; Гал. рэд. Беларус. Энцыкл.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.; БелЭн, 1999. — 640 с. іл. ISBN 985-11-0143-5.
- ↑ «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Архівавана 31 сакавіка 2016. (руск.)
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх