Асуахай — традыцыйны карагодны кругавы танец якутаў. Падчас яго людзі, якія танцуюць, узяўшы адзін аднаго за рукі перамяжоўваюцца з нагі на нагу рухаючыся ў марудлівым тэмпе. Тэмп руху нясталы, рэгулюецца вядоўцам і паскараецца на прыпеве. У карагодзе прысутнічае вядоўца (осуохайдьыт), у чые абавязкі ўваходзіць выкананне песень і рэгуляванне тэмпу руху карагода.

У 2012 годзе на нацыянальным свяце якутаў ысыах быў усталяваны рэкорд Гінэса[1] па колькасці людзей якія адначасна выконваюць танец.

Зноскі

Спасылкі правіць