Атлант Баранавічы
беларускі жаночы валейбольны клуб
Атлант — беларускі жаночы валейбольны клуб з горада Баранавічы.
Гсторыя
правіцьУ 1993 годзе ў Баранавічах па ініцыятыве Паўла Чачота была створана жаночая каманда на базе Баранавіцкага вытворчага баваўнянага аб’яднання «Блакіт» для ўдзелу ў другім нацыянальным чэмпіянаце Рэспублікі Беларусь. У сезоне 1994/1995 каманда была перайменавана ў «Тэкстыльшчык».
Пачынаючы з 1996 года, дзякуючы дапамозе дырэктара завода Уладзіміра Уладзіміравіча Рашэткі, каманду патрымлівае Баранавіцкі станкабудаўнічы завода «Атлант».
У 2001 годзе быў уведзены спартыўны комплекс «Атлант», на базе якога праводзяцца спаборніцтвы па валейболе.
Назвы
правіць- Блакіт (1993—1994)
- Тэкстыльшчык (1994—1995)
- Атлант (1995—2004)
- Атлант-БарДУ (2004—2012)
- Атлант (2012—2017)
- Атлант-БарДУ (2017—2020)
- Атлант (з 2020)
Дасягненні
правіцьЧэмпіянат Беларусі па валейболе сярод жанчын
- Чэмпіён (6) 1999/2000, 2005/2006, 2007/2008, 2008/2009, 2010/2011, 2011/2012
- Сярэбраны прызёр (3) 2000/2001, 2006/2007, 2012/2013
- Бронзавы прызёр (5) 1998/1999, 2003/2004, 2004/2005, 2009/2010, 2013/2014
Дзівізіён Б Чэмпіяната Беларусі па валейболе сярод жанчын
Статыстыка выступленняў
правіцьТрэнеры
правіць- Міхал Каваленка (2006—2007)
- Барыс Каляда (2009—2017)
- Сяргей Зелянко (2020—2023)
- Ганна Тамко (з 2023)