Ахмед Ясаві
Хаджа Ахмед Ясаві, у народзе таксама вядомы як Хазрэт Султан (каз. Хазірэт Стантан, 1103, Сайрам — 1166, Туркестан) — сярэднеазіяцкі філосаф, ісламскі прапаведнік. Пісаў працы на караханідска-уйгурскай мове - літаратурнай мове, які склаўся пры двары Караханідаў. Аўтар цыкла вершаў «Дзівані хікмат». Заснаваўшы школу суфізма і выхаваўшы вялікую колькасць паслядоўнікаў сыграў адну з ключавых роляў у распаўсюджванні ісламу сярод цюркаў Цэнтральнай Азіі. Праз 233 гады пасля смерці, па загадзе Аміра Цімура, Ахмеду Ясаві быў узведзены маўзалей у горадзе Ясы (Туркестан), які стаў ушанаваным месцам паломніцтва для часткі мусульман рэгіёна.
Ахмед Ясаві | |
---|---|
Дата нараджэння | каля 1100 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1166 |
Месца смерці |
|
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | паэт |
Навуковая сфера | суфізм |
Вядомыя вучні | Sulayman Baqirghani[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Трэці халіф тарыката Хваджаган, заснавальнік тарыката Ясавія.