Аўравіль («горад світання») — міжнародны горад на поўдні Індыі, заснаваны ў 1968 годзе і развіваецца пад эгідай ЮНЕСКА. Размешчаны ў штаце Тамілнад побач з горадам Пандышэры. Па заяве заснавальніцы горада Міры Альфасы, горад павінен стаць эксперыментам па стварэнні інтэрнацыянальнага грамадства людзей, якія жывуць па-за палітыкай і рэлігійнымі перавагамі.

Аўравіль
Краіна
Каардынаты
Заснаваны
28 лютага 1968
Плошча
  • 10 км²
Насельніцтва
  • 3 288 чал. (2023)[1]
Часавы пояс
Тэлефонны код
0413
Паштовыя індэксы
605101
Афіцыйны сайт
Аўравіль на карце Індыі
Аўравіль (Індыя)
Аўравіль
Аўравіль (Індыя)
Аўравіль

Асноўная частка жыхароў Аўравіля сілкуецца тым, што вырошчвае на сваіх агародах. Працаўнікам па найму заработная плата выдаецца не грашыма, а баламі, якія потым можна абмяняць на ежу. Пры гэтым медыцынская дапамога, адукацыя, забаўляльныя паслугі і курсы прадастаўляюцца жыхарам Аўравіля бясплатна. Супольнасць атрымлівае даход ад турызму, а таксама атрымлівае фінансавую падтрымку ад ЮНЕСКА.

У Аўравіле ёсць арт-камуны, фермы, швейныя майстэрні, навучальныя цэнтры, медыцынскія цэнтры, прадпрыемствы па вытворчасці цэглы і мэблі.

Насельніцтва

правіць
Год Колькасць
2023 3 288 [1]

Зноскі