Аўстралія на Алімпійскіх гульнях

Зборная каманда Аўстраліі ўпершыню прыняла ўдзел у Алімпійскіх гульнях у 1896 годзе і пасля гэтага ўдзельнічала ва ўсіх летніх Алімпійскіх гульнях сучаснасці (двойчы ў складзе зборнай Аўстралазіі). За ўсю гісторыю спартсмены Аўстраліі заваявалі на летніх гульнях 547 медалёў, з іх 164 залатых. Найбольшага поспеху спартсмены Аўстраліі дабіліся ў наступных Алімпійскіх відах спорту: плаванне — 69 залатых узнагарод (усяго 213 медалёў), лёгкая атлетыка — 21 (усяго 76), веласпорт — 15 (усяго 54) і акадэмічнае веславанне — 13 камплектаў золата . Удзел у зімовых Алімпійскіх гульнях аўстралійцы ўпершыню прынялі ў 1936 годзе, пасля гэтага з перапынкамі прынялі ўдзел у 19 зімовых Алімпіядах, выйграўшы 15 узнагарод, 5 з якіх — залатыя (з іх 3 — у лыжным фрыстайле).

У 1956 і 2000 гадах Аўстралія станавілася гаспадыняй летніх Алімпійскіх гульняў. Гульні 2000 года сталі самымі паспяховымі ў гісторыі зборнай Аўстраліі. Сіднейскія Гульні прынеслі аўстралійскім спартсменам 58 медалёў рознай вартасці.