Аўталаўкааўтамабіль (як правіла, развазны аўтамабіль або невялікі грузавік), абсталяваны для гандлю з яго. З'яўляецца часткай дробнарознічнай нестацыянарнай гандлёвай сеткі. Ужываецца ў сельскіх раёнах з невысокай шчыльнасцю насельніцтва, дзе нявыгадна абсталяванне сталых гандлёвых пунктаў, а таксама для продажу хуткага харчавання, напояў (напрыклад, падчас масавых мерапрыемстваў), на кірмашах і перасоўных рынках.