Станцыя тэхнічнага абслугоўвання

(Пасля перасылкі з Аўтасервіс)

Станцыя тэхнічнага абслугоўвання, Аўтасервіс — прадпрыемства для тэхнічнага абслугоўвання і бягучага рамонту аўтамабіляў. Бываюць універсальныя (выконваюць комплексныя работы па абслугоўванні аўтамабіляў розных марак і мадэлей) і спецыялізваваныя (абслугоўваюць пэўныя мадэлі аўтамабіляў).

Станцыя тэхнічнага абслугоўвання

Аўтамабільныя заводы таксама ствараюць СТА (сервісныя аўтацэнтры), дзе акрамя тэхнічнага абслугоўвання аўтамабіляў дадзенага завода выконваюць іх гарантыйны рамонт, замену агрэгатаў і іншыя работы.

Літаратура

правіць
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 151. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).