Аўтсорсінг (англ.: outsourcing) — выкарыстанне знешняй арганізацыі для выканання няпрофільных работ або аднаго ці некалькіх этапаў вытворчага працэсу. Тэрмін таксама прымяняецца пры пераводзе вытворчасці ў іншую краіну. У адрозненне ад паслуг сэрвісу і падтрымкі, якія маюць адзінкавы, эпізадычны, выпадковы характар, які абмежаваны пачаткам і сканчэннем, на аўтсорсінг перадаюцца звычайна функцыі па прафесійнай падтрымцы бесперабойнай працаздольнасці асобных сістэм і інфраструктуры на аснове доўгатэрміновага кантракта. Наяўнасць бізнес-працэсу з’яўляецца адметнай рысай аўтсорсінгу ад розных іншых формаў аказання паслуг і абаненцкага абслугоўвання.

Аўтсорсінгам таксама з’яўляецца практыка перадачы кантролю за дзяржаўнымі паслугамі на некамерцыйныя карпарацыі[1]. Аўтсорсінг уключае ў сябе складанне як знешніх і ўнутраных кантрактаў[2], а часам і ўключае ў сябе афшорынг або перамяшчэнне бізнес-функцый у іншую краіну[3].

Галоўнай крыніцай эканоміі выдаткаў з дапамогай аўтсорсінгу з’яўляецца павышэнне эфектыўнасці прадпрыемства ў цэлым і з’яўленне магчымасці вызваліць адпаведныя арганізацыйныя, фінансавыя і чалавечыя рэсурсы, каб развіваць новыя напрамкі, або сканцэнтраваць намаганні на існуючых, якія патрабуюць павышанай увагі. Супрацьлегласцю аўтсорсінгу з’яўляецца інсорсінг, што часам ажыццяўляецца праз вертыкальную інтэграцыю.

Тыпы аўтсорсінгу правіць

ІТ-аўтсорсінг (ITO) — выкарыстанне знешняй спецыялізаванай кампаніі для аказання паслуг па распрацоўцы, тэсціраванню і ўкараненню інфармацыйных сістэм. Можа ажыццяўляцца як цалкам на ўзроўні інфраструктуры прадпрыемства (суправаджэнне абсталявання ці праграмнага забеспячэння) так і асобных напрамкаў працы, звязаных з функцыянаваннем або развіццём пэўных частак сістэмы (праграмаванне, хостынг, тэсціраванне і інш.).

Зноскі

  1. Jamieson, Dave, Public Interest Group Challenges Privatization Of Local, State Government Services, The Huffington Post
  2. Hira, Ron, and Anil Hira. Outsourcing America: What’s behind Our National Crisis and How We Can Reclaim American Jobs? New York: AMACOM, 2008. Print # 67-96.
  3. Davies, Paul. What’s This India Business?: Offshoring, Outsourcing, and the Global Services Revolution. London: Nicholas Brealey International, 2004. Print.

Спасылкі правіць