Аляксей Сяргеевіч Кібінь

расійскі гісторык
(Пасля перасылкі з А. С. Кібінь)

Аляксей Сяргеевіч Кібінь (нар. 1985, Ленінград) — расійскі гісторык.

Аляксей Сяргеевіч Кібінь
Дата нараджэння 1985
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці гісторык
Альма-матар

Скончыў Гістарычны факультэт Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта на кафедры гісторыі Расіі да ХХ ст. (2006). У 2006 годзе паступіў у аспірантуру гістарычнага факультэта СПбДУ, 30.9.2009 года абараніў кандыдацкую дысертацыю «Верхнее Понеманье в политической, социокультурной и этнической истории славян и балтов VIII—XIII вв.». З 2009 года працуе асістэнтам на кафедры гісторыі славянскіх і балканскіх краін Інстытута гісторыі (Гістарычнага факультэта) СПбДУ, з 2015 — старшым выкладчыкам. Скончыў дадатковую адукацыйную праграму «Ахоўная археалогія» (СПбДУ, 2014).

Асноўная сфера навуковай зацікаўленасці — этнічная гісторыя і культурныя кантакты ў сярэднявечнай Усходняй Еўропе, гісторыя старажытнарускіх княстваў і Вялікага княства Літоўскага, імагалогія і гістарыяграфія.

Аўтар 15 навуковых прац (станам на 2019). Як адзін з выканаўцаў удзельнічаў у 4-х навукова-даследніцкіх праектах, у тым ліку: Грант Прэзідэнта РФ для маладых кандыдатаў навук, навукова-даследніцкі праект к.гіст.н. Дзяніса Яўгенавіча Алімава «Потестарные образования в славянском мире в VII—X вв.: эволюция структур власти и этносоциальные процессы» (МК-5950.2012.6); РГНФ шыфр 5.16.1451.2012, праект «Летопись событий в Юго-Западной России в XVII веке С. Величко: анализ текста и научные комментарии».

Мае досвед арганізацыі міжнародных канферэнцый і летніх школ, у т.л. летняя школа «Католицизм, православие, протестантизм, иудаизм и ислам: конфессионально-культурные особенности религиозных традиций Европы» (29.6-13.7.2008, Райвола).

БібліяграфіяПравіць

  • Кибинь А. С. От Ятвязи до Литвы: политические и социокультурные трансформации в бассейне верхнего Немана в Х — XIII веках. — Москва: Квадрига, 2012
    • Кібінь А. Ад Ятвязі да Лiтвы. Палітычныя і сацыякультурныя трансфармацыі ў басейне Верхняга Нёмана ў Х—ХІІІ стагоддзях // ARCHE № 5 (150) — 2016. — С. 4—296.
  • Кибинь А. Радзивилловская летопись: о месте и времени создания иллюстраций Повести временых лет. — Москва: Квадрига, 2022.
  • Кібінь А. С. Яцвягі і скандынава-балтыйскія сувязі Верхняга Панямоння ў X―XI стст. // Матэрыялы па археалогіі Беларусі : [навуковы зборнік] / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут гісторыі. — Мінск. — 2010. — Вып. 19 : Археалогія і гісторыя Гродзеншчыны. — C. 40―41.
  • Кібінь А. С. Лёс і роля лацінскіх місій у хрысціянізацыі заходнебеларускіх зямель у XI ст. // Хрысціянства ў гістарычным лёсе беларускага народа : зборнік навуковых артыкулаў : у 2 ч. / Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Установа адукацыі "Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Я. Купалы". — Гродна, 2009. — Ч. 1. — С. 86―90.