Адкрыць галоўнае меню

Аляксей Яўгенавіч Юрын (14 красавіка 1982, Чаркасы) — украінскі паэт, педагог, перакладчык, літаратуразнаўца.

Аляксей Яўгенавіч Юрын
Олексій Євгенович Юрін
Olexiy yurin.jpg
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння: 14 красавіка 1982(1982-04-14) (37 гадоў)
Месца нараджэння:
Грамадзянства:
Альма-матар:
Месца працы:
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці:
Валодае мовамі: украінская мова
oye.at.ua

Змест

БіяграфіяПравіць

Нарадзіўся 14 красавіка 1982 года ў горадзе Чаркасы. Вучыўся ў фізіка-матэматычным ліцэі пры чаркаскай школе № 17, потым — у Чаркаскім нацыянальным універсітэце ім. Б. Хмяльніцкага на факультэце рамана-германскай філалогіі. З 2004 — настаўнік замежных моў і літаратуры, з 2005 па 2008 г. — намеснік дырэктара Чаркаскага гуманітарна-прававога ліцэя. У 2008 г. працаваў у Корпусе міра пры пасольстве ЗША ва Украіне. З лютага 2009 — зноў на педагагічнай працы. Мае статус настаўніка 1 катэгорыі.

ТворчасцьПравіць

Першыя паэтычныя спробы былі зроблены ў 7 гадоў. У школьныя гады на ўроках літаратуры пісаў творы ў вершаванай форме. Пад час навучання ва ўніверсітэце стварыў некалькі п'ес, якія былі пастаўлены на ўніверсітэцкай сцэне. Найвядомейшая — сучасная стылізацыя пушкінскага Яўгенія Анегіна. У п'есах сам граў галоўныя ролі.

На пачатку 2008 г. сур'ёзна захапіўся паэзіяй і ўжо за паўгода стаў сааўтарам зборкі вершаў «На себе». У лістападзе 2008 г. стаў адным з пераможцаў усеўкраінскага конкурсу «Слава Нації». У 2010 — пераможцам чаркаскага абласнога конкурсу паэзіі. Таксама піша на англійскай мове.

На станаўленне паэзіі А. Юрына паўплывала творчасць такіх паэтаў як: В. Стус, У. Маякоўскі, У.-Х. Адэн, І. Бродскі. Паэзія А. Юрына вылучаецца сваёй эмацыянальнасцю, філасофіяй, нестандартнасцю вобразаў і рыфмавання.

Цікавыя фактыПравіць

У 2006 г. украінамоўны варынт песні на словы А. Юрына «Човник» у выкананні юнай чаркаскай спявачкі Марыі Ярэменка стаў фіналістам украінскага адбору Дзіцячага Еўрабачання.

Зноскі

СпасылкіПравіць