Гродзенскі філіял БІП
Гродзенскі філіял БІП — філіял Беларускага інстытута правазнаўства ў г. Гродна, размешчаны ў будынку былога танкасуконнага камбіната па адрасе вул. Маставая, 39.
Гродзенскі філіял БІП | |
---|---|
Дырэктар | Юрый Юр’евіч Гняздоўскі |
Размяшчэнне | |
Юрыдычны адрас | Гродна, вул. Маставая, 39 |
Сайт | bip-grodno.by |
Гісторыя
правіцьСтвораны ў 1994 годзе, у той час вучэбна-адукацыйны працэс забяспечваўся адной кафедрай, першы набор студэнтаў быў праведзены па спецыяльнасці «Правазнаўства». Да 2010 года філіял размяшчаўся разам з Гродзенскім дзяржаўным прафесійным электратэхнічным каледжам імя І. Счаснага ў будынку па вуліцы Дзяржынскага, 41б. У 2005—2008 гадах таксама арандаваў памяшканні ў будынку па адрасе вул. Горкага, 121, дзе цяпер месціцца Упраўленне следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Гродзенскай вобласці.
З 2010 года месціцца ў новым будынку ў цэнтры горада на беразе р. Нёман. У філіяле створаны зал судовых пасяджэнняў для разгледжання судамі крымінальных, цывільных, эканамічных спраў у выязную сесію, правядзення дзелавых гульняў са студэнтамі па дысцыплінах працэсуальнага цыклу.
Структура
правіцьПадрыхтоўку спецыялістаў у інстытуце па 150 дысцыплінах ажыццяўляюць 4 кафедры:
- Кафедра тэорыі і гісторыі права
- Кафедра крымінальнага права, працэсу і крыміналогіі
- Кафедра філасофіі, паліталогіі і псіхалогіі
- Кафедра цывільнага і міжнароднага права
Спецыяльнасці
правіць- Правазнаўства (спецыялізацыя «Гаспадарчае права»; «Падатковае і банкаўскае права»)
- Міжнароднае права (спецыялізацыя «Міжнароднае мытнае права»)
- Паліталогія (спецыялізацыя «Палітычная ўлада і палітычныя сістэмы»)
- Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве («Эканоміка і прававое забеспячэнне гаспадарчай дзейнасці»)
Дырэктары
правіцьВядомыя выкладчыкі
правіць- Наталля Уладзіміраўна Сліж — беларускі гісторык.