Формула — беларускі беспілотны лятальны апарат, распрацаваны кампаніяй «Мідывісана».

Формула
Тып беспілотны лятальны апарат
Распрацоўшчык ТАА «Мідывісана»
Эксплуатанты Сцяг Беларусі Беларусь

Характарыстыкі правіць

Маса «Формулы» складае 5 кг. Карыснай нагрузкі беспілотнік можа ўзяць да 1 кг. Размах крылаў складае 2 м. БПЛА набірае хуткасць у 50-120 км/г, здольны паднімацца да 3000 м у вышыню і знаходзіцца ў паветры 1 гадзіну. Далёкасць палёту — 75 км, далёкасць перадачы інфармацыі — 25 км. Узлёт апарата ажыццяўляецца з рукі, пасадка — па самалётным або на парашуце, максімальна дапушчальная хуткасць ветру пры ўзлёце/пасадцы — 12 м/с, час падрыхтоўкі да запуску — 30 мін. Наземны пункт кіравання БПЛА выконваецца мабільным або насімым. Канал перадачы даных распрацоўваецца адным з беларускіх партнёраў кампаніі «Мідзівісана».

Функцыянал правіць

Дрон прызначаны для вядзення паветранай фота-, відэа- і інфрачырвонай здымкі мясцовасці ў ваенных і грамадзянскіх мэтах. Ён дазваляе выяўляць розныя аб’екты і вызначаць іх каардынаты ў рэжыме рэальнага часу, весці кантроль за тэрыторыяй, а таксама ствараць тапаграфічныя карты высокага дазволу, фотакарткі і электронныя карты мясцовасці. Каардынаты мэт, якія выдаюцца ў рэальным часе, могуць выкарыстоўвацца артылерыйскімі разлікамі, для хімразведкі і задач радыёэлектроннай барацьбы.

Эксплуатанты правіць

Зноскі

Спасылкі правіць