Баброва (гарадзішча)

Баброва — археалагічны помнік у цэнтры вёскі Баброва Дубровенскага раёна Віцебскай вобласці. Знаходзіцца на паўднёвым беразе ракі Бабровенка.

Гарадзішча
Баброва
Краіна  Беларусь
Вёска Баброва
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213В000459шыфр 213В000459

Апісанне правіць

Пляцоўка памерам 42×38 м, вышынёй 12-14 м над узроўнем ракі. З заходняга боку ўмацавана валам вышынёй 4 м і ровам глыбінёй 1-3 м, шырынёй каля 6 м. Краі пляцоўкі прыўзняты на 1-1,5 м. На гарадзішчы знаходзяцца могілкі, на іх асобныя пахаванні адзначаны камянямі з выбітымі крыжамі. Вядома з 1873 года. Абследаваў у 1972 годзе У. Ф. Ісаенка. Раскопкі не праводзіліся.

Літаратура правіць

  • Гарадзішча (в. Баброва) // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. — Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. — С. 263.