Бабруйскі дзяржаўны медыцынскі каледж
УА «Бабруйскі дзяржаўны медыцынскі каледж» — установа сярэдняй спецыяльнай медыцынскай адукацыі сістэмы Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, знаходзіцца ў г.Бабруйск.
Бабруйскі дзяржаўны медыцынскі каледж | |
---|---|
Дата заснавання | 28 ліпеня 1931 |
Тып | каледж |
Дырэктар | Ніна Паўлаўна Шчур |
Адрас | Беларусь, 213819, г. Бабруйск, вул.Каменскага, 38 |
bobrmedcollege.by | |
Гісторыя
правіцьБабруйскае медыцынскае вучылішча было заснавана 28 ліпеня 1931 года і называлася медтэхнікумам. Да Вялікай Айчыннай вайны адбылося 8 выпускаў. У 1945 годзе тэхнікум аднавіў сваю працу. У 1954 годзе тэхнікум перайменаваны ў медыцынскае вучылішча. У 1956 годзе на базе вучылішча створаны рэспубліканскія курсы, а затым вучылішча ўдасканалення сярэдніх медыцынскіх работнікаў па 13 спецыяльнасцях.
У 1963 годзе ізноў адкрыта медыцынскае вучылішча па падрыхтоўцы медсясцёр, акушэрак, фельчараў.
У 2006 годзе створана ўстанова адукацыі «Бабруйскі дзяржаўны цэнтр падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі медыцынскіх кадраў».
10 студзеня 2012 года цэнтр перайменаваны ва ўстанову адукацыі «Бабруйскі дзяржаўны медыцынскі каледж», які з’яўляецца правапераемнікам установы адукацыі «Бабруйскі дзяржаўны цэнтр падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі медыцынскіх кадраў».