Бобслей

(Пасля перасылкі з Бабслей)

Бобслей (ад англ.: bobsleigh) — зімовы алімпійскі від спорту, які ўяўляе сабой хуткасны спуск з гор па адмыслова абсталяваных лядовых трасах на кіруемых санях — бобах.

Старт бабслейнага экіпажа

Радзімай бабслея з'яўляецца Швейцарыя. Тут у 1888 годзе англійскі турыст Уілсан Сміт злучыў паміж сабой двое саней з дошкай і выкарыстоўваў іх для падарожжа з Санкт-Морыца ў размешчаную некалькі ніжэй Чэлерыну. Там жа, у Санкт-Морыцы, у канцы XIX ст. быў арганізаваны і першы ў свеце бабслейный спартыўны клуб, дзе былі распрацаваны асноўныя правілы спаборніцтваў у гэтым відзе спорту, прычым экіпаж санак тады складаўся з пяці чалавек — трох мужчын і дзвюх жанчын. У далейшым колькасць членаў экіпажа бабслейных санак змянялася — два, чатыры, пяць, а часам і восем чалавек.

Бобслей атрымаў распаўсюджванне ў шэрагу краін Еўропы, дзе сталі праводзіцца спаборніцтвы, а затым і нацыянальныя чэмпіянаты па гэтым відзе спорту. У Аўстрыі яны праводзяцца з 1908 года, а ў Германіі — з 1910 года.

Першыя ў свеце асаблівыя сані — «боб» былі сканструяваныя ў 1904 годзе.

Гл. таксама Правіць

Спасылкі Правіць