Бабуніцкі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Петрыкаўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі

Бабу́ніцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Бабунічы.

Бабуніцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Петрыкаўскі раён
Уключае 8 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Бабунічы
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019) 791
Плошча
  • 147,5819 км²[1]
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 3

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Петрыкаўскага раёна Мазырскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Петрыкаўскім раёне БССР. З 21 чэрвеня 1935 года ў Петрыкаўскім раёне Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1053 чалавекі[2], з іх 96,5 % — беларусы, 1,9 % — рускія, 0,8 % — украінцы[3]; паводле перапісу 2019 года — 791 чалавек[4].

Зноскі

Літаратура

правіць
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.