Багіня дэмакратыі

Багіня дэмакратыі (трад.: 民主女神; піньінь: mínzhǔ nǚshén) — дзесяцімятровая статуя, усталяваная на плошчы Цяньаньмэнь у Пекіне, Кітай падчас падзей на плошчы Цяньаньмэнь 1989 года. Статуя была створана за 4 дні студэнтамі Акадэміі мастацтваў Пекіна з пенапласту, пап'е-машэ і металічнай арматуры. Была знішчана кітайскай арміяй 4 чэрвеня 1989 пры прыгнечанні дэманстрацый. З тых часоў было створана некалькі яе копій, якія знаходзяцца ў розных гарадах свету.

Goddess of Democracy at UBC.jpg
студэнты Акадэміі мастацтваў Пекіна
Багіня дэмакратыі. 1989
民主女神
Матэрыял пенапласт
Памеры 10 м ×  см
знішчана
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Гл. таксамаПравіць

СпасылкіПравіць