Базіліка Порцыя
Базіліка Порцыя (лац.: Basilica Porcia) — першая базіліка ў Рыме, якая некалі знаходзілася на форуме.

Базіліку пабудаваў цэнзар Марк Порцый Катон Старэйшы на дзяржаўныя грошы ў 184 годзе да н.э. Будынак знаходзіўся заходней курыі на ўчастку, набытым Катонам і забудаваным крамамі і дзвюма прыватнымі дамамі. Базіліка згарэла ў 52 годзе да н.э. разам з курыяй і была, магчыма, цалкам знішчана, бо пазней пра яе нічога не згадваецца[1].
Зноскі
Літаратура
правіць- Filippo Coarelli, Guida archeologica di Roma, Verona, Arnoldo Mondadori Editore, 1984.