Байка (лац.: badius — «каштанавы», «светла-карычневы») — мяккая, друзлая, цяжкая, звычайна гладкафарбаваная баваўняная тканіна з густым двухбаковым начасаным ворсам. Шчыльная грубасуконная ваўняная байка выпускаецца з ворсам па адным баку. Валодае высокімі цеплаахоўнымі ўласцівасцямі[1].

Байка з’явілася ў Расійскай імперыі ў пачатку XVIII стагоддзя, першапачаткова як гладкафарбаваная тканіна каштанавага колеру з воўны. З яе шылі хатнія сурдуты  (руск.) і курткі. У аповесці «Мяцеліца  (руск.)» А. С. Пушкіна у байкавую куртку і каўпак  (руск.) апрануты Гаўрыла Гаўрылавіч[2]. У М. М. Загоскіна ў рамане «Кузьма Пятровіч Мірашоў» фігуруе кававага колеру нямецкі кафтан з байкі. Пазней з’явілася байка іншых колераў і нават у клетку. У канцы XVIII стагоддзя з чорнай байкі, якая не мела паверхневага бляску, шылі вопратку для глыбокай жалобы  (руск.). Як пазначана ў «Выдатных дзіваках і арыгіналах» М. І. Пыляева  (руск.), моднікі 1840-х гадоў апраналіся ў «джэнтльмен-рэйтарскія касцюмы» і чорныя паліто, падбітыя сіне-жоўтай клятчастай байкай. З другой паловы XIX стагоддзя байку ткалі з бавоўны[3].

З баваўнянай байкі, часта з набіваным узорам, шыюць жаночую і дзіцячую цёплую вопратку і бялізну, спартыўныя касцюмы, анучы і падшэўку да скураных паліто і коўдры. У піжаму з пунцовай байкі ў псіхіятрычным шпіталі апранаюць Івана Бяздомнага  (руск.). З ваўняной байкі шыюць жаночыя і дзіцячыя дэмісезонныя паліто[4].

Зноскі

  1. Р. М. Кирсанова 1995.
  2. В. И. Неелов. Литературный словарик // Рассказы о ткачестве. — М.: Легпромбытиздат, 1990. — С. 160. — 160 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-7088-0352-5.
  3. Розовая ксандрейка и драдедамовый платок 1989.
  4. Байка // Краткая энциклопедия домашнего хозяйства / под ред. А. И. Ревина. — М.: Советская энциклопедия, 1960. — Т. 1. — 770 с.

Літаратура правіць

  • Андреева Р. П. Байка // Энциклопедия моды. — СПб.: Издательство «Литера», 1997. — С. 96. — ISBN 5-86617-030-2.
  • Беловинский Л. В. Байка // Иллюстрированный энциклопедический историко-бытовой словарь русского народа. XVIII — начало XIX в. / под ред. Н. Ерёминой. — М.: Эксмо, 2007. — С. 30. — 784 с. — 5000 экз. — ISBN 978-5-699-24458-4.
  • Кирсанова Р. М. Байка // Костюм в русской художественной культуре 18 — первой половины 20 вв.: Опыт энциклопедии / под ред. Т. Г. Морозовой, В. Д. Синюкова. — М.: Большая Российская энциклопедия, 1995. — С. 26. — 383 с.: ил. с. — 50 000 экз. — ISBN 5-85270-144-0.
  • Кирсанова Р. М. Байка // Розовая ксандрейка и драдедамовый платок: Костюм — вещь и образ в русской литературе XIX в. / под ред. Э. Б. Кузьминой. — М.: Книга, 1989. — С. 31—32. — 286 с. — 55 000 экз. — ISBN 5-212-00130-7.