Бакілі Мулузі (англ.: Bakili Muluzi; нар. 17 сакавіка 1943) — прэзідэнт Малаві з 24 мая 1994 года па 24 мая 2004 года.

Бакілі Мулузі
англ.: Bakili Muluzi
прэзідэнт Малаві[d]
21 мая 1994 — 24 мая 2004
Папярэднік Хастынгс Банда
Пераемнік Бінгу ва Мутарыка
Нараджэнне 17 сакавіка 1943(1943-03-17)[1] (81 год)
Жонка Patricia Shanil Muluzi[d]
Дзеці Austin Muluzi[d]
Веравызнанне іслам
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык, бізнесмен
Узнагароды
Order of the Lion
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мулузі быў абраны прэзідэнтам Малаві ў маі 1994 года, на першых шматпартыйных выбарах (як кандыдат ад Аб’яднанага дэмакратычнага фронту). Ён атрымаў перамогу над Хастынгсам Бандай, дыктатарам Малаві з 1963 года. Да гэтага працаваў ва ўрадзе Банды. У чэрвені 1999 года Мулузі быў пераабраны на другі тэрмін.

Перыяд праўлення Мулузі быў азмрочаны шэрагам скандалаў. У 2000 годзе ён у поўным складзе адправіў у адстаўку ўрад, калі высветлілася аб нямэтавым выкарыстанні фінансавай дапамогі, выдзеленай краіне Вялікабрытаніяй. Іншы скандал быў звязаны з продажам Малаві запасаў кукурузы для іншых краін незадоўга да пачатку засухі, з-за якой у краіне пачаўся голад.

Зноскі

  1. Bakili Muluzi // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.