Балгарская акадэмія навук
Балгарская акадэмія навук (балг.: Българска академия на науките, БАН) — нацыянальная акадэмія Балгарыі.
Балгарская акадэмія навук (БАН) | |
---|---|
Будынак БАН на лагатыпе БАН | |
Галоўны будынак БАН | |
Арыгінальная назва | балг.: Българска академия на науките |
Міжнародная назва | Bulgarian Academy of Sciences |
Дата заснавання | 1869 |
Тып | нацыянальная акадэмія навук |
Старшыня | Стэфан Вадзенічараў |
Размяшчэнне | Сафія, Балгарыя |
Юрыдычны адрас | вул. "15 ноември" №1, Сафія, 1040 |
Сайт | www.bas.bg |
Узнагароды |
Marko Semov[d] (2019) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьЗаснавана ў 1869 годзе эмігрантамі як Балгарскае літаратурнае таварыства (балг.: Българско книжовно дружество) у румынскім горадзе Брэіла. Першы старшыня — прафесар Харкаўскага ўніверсітэта, гісторык і філолаг Марын Дрынаў (1838—1906). У 1878 годзе, неўзабаве пасля абвяшчэння незалежнасці Балгарыі, таварыства пераехала ў Сафію, а ў 1893 годзе атрымала свой будынак — побач з будынкам парламента краіны. У 1893—1898 гадах старшынёй таварыства быў мітрапаліт Клімент Тырнаўскі, як пісьменнік вядомы пад сваім свецкім імем Васіл Друмеў.
З 1911 года — Балгарская акадэмія навук, першы старшыня БАН — Іван Гешаў.
Структура
правіцьБалгарская акадэмія навук мае 9 аддзяленняў: матэматычнае, фізічнае, хімічнае, біялагічнае, прыродазнаўчае, інжынернае, гуманітарнае, сацыяльных навук. Каля 50 інстытутаў, сярод іншых, археалагічны, вядомы сваім музеем.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Балгарская акадэмія навук