Бангкокскі заліў
Бангко́кскі заліў — самая паўночная частка Сіямскага заліва, якая распасціраецца ад Хуахіна на захадзе да Сатахіпа на ўсходзе. У заліў сцякаюць тры найбуйнейшыя рэкі цэнтральнага Тайланда: Менам-Чао-Прая і яе рукаў Тхачын, Мэкхлонг і Бангпаконг.
Бангкокскі заліў | |
---|---|
тайск. อ่าวกรุงเทพ | |
![]() | |
13°04′ пн. ш. 100°30′ у. д.HGЯO | |
Вышэйстаячая акваторыя | Сіямскі заліў |
Краіна | |
Тып | заліў |
Плошча | 8 640 км² |
Упадаюць | Менам-Чао-Прая, Мэкхлонг і Бангпаконг |
Ля ўсходняга ўзбярэжжа заліва размяшчаюцца некалькі астравоў, такіх як Січанг, Лан і Пхай. Самая папулярная турыстычная лакацыя заліва — горад Патая, размешчаны на яго ўсходнім узбярэжжы. Папулярнае месца для рыбалкі, водных лыж, параглайдынгу, падводнага плавання. Недалёка ад узбярэжжа знаходзяцца астравы (у тым ліку і каралавыя) з пляжамі.
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |