Бацькаўшчына (Рыга)

беларуская арганізацыя ў Рызе

«Бацькаўшчына» — арганізацыя, створаная ў Рызе ў пач. 1920 па ініцыятыве К. Езавітава (старшыня) пры Вайскова-дыпламатычнай місіі БНР у Латвіі і Эстоніі.

У яе склад уваходзілі Р. Казячы, М. Маркевіч, У. Пігулеўскі, Я. Чарапук і інш. Праводзіла беларускія культурныя мерапрыемствы, арганізавала Беларускі клуб і курсы беларусазнаўства, выдала адзін нумар часопіса «На Чужыне». Спыніла дзейнасць у першай палове 1921.

Літаратура правіць

  • Ляхоўскі У. «Бацькаўшчына» // ЭГБ у 6 т. Т. 6, кн. ІІ. — Мн., 2003.