Баштай (ням.: Bastei — бастыён) — фармацыя з пясчаных скал з назіральнай пляцоўкай у Саксонскай Швейцарыі на правым беразе ракі Эльба паміж курортам Ратэн і горадам Велен. Вышыня 305 м над узроўнем мора, скалы ўзвышаюцца над Эльбай на вышыню 194 метры. Баштай уваходзіць у лік самых наведвальных турыстычных славутасцей Саксонскай Швейцарыі. Частка прыроднага парка, які ўключае як Саксонскую Швейцарыю, так і Багемскую Швейцарыю (у Чэшскай Рэспубліцы). Папулярнае месца для скалалажання.

Баштай
Найвышэйшы пункт
Абсалютная вышыня288 м[1]
Адносная вышыня194 м
Размяшчэнне
50°58′00″ пн. ш. 14°04′00″ у. д.HGЯO
Краіна
Баштай (Германія)
Баштай
Баштай
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Сама назва паходзіць ад замка Найратан, які стаіць на скале нібы бастыён. Але сама назва «Баштай» узгадваецца ўпершыню толькі ў 1592 годзе ў рамках геадэзічнай экспедыцыі ў Саксоніі. Гэтыя скалы наведвалі шмат выбітных людзей. Мастак Каспар Давід Фрыдрых пасля наведвання гэтых месцаў напісаў вядомую карціну Felsenschlucht.

З павелічэннем колькасці турыстаў у 1812 годзе з’явіліся дзве гандлёвыя крамы. Праз два гады на назіральнай пляцоўцы ўзвялі ахоўныя парэнчы. У 1826 хату для хованкі ад непагадзі наверсе скалы перабудавалі пад рэстаран. Пад назвай Basteibrücke з’явіўся драўляны мост, які звязвае Баштай са скаламі Steinschleuder і Neurathener Felsentor. У 1851 годзе драўляны мост быў заменены мастом з пяшчаніку. Ён мае даўжыню 76,5 м і перакрывае сваімі 7 дугамі глыбокую (40 м) цясніну з назвай Mardertelle.

Аляксандр Скрабін падчас сваіх гастроляў па Германіі двойчы наведаў Баштай. Пад уражаннем гэтых наведванняў ім была напісана аднайменная прэлюдыя.

Мост правіць

Баштай знакаміты сваім мастом (ням.: Basteibrücke), якому ўжо больш за 200 гадоў. Першапачаткова быў пабудаваны з дрэва ў 1824 годзе. У 1851 годзе ён быў заменены сучасным мастом з пяшчаніку. Мост — гістарычная славутасць, архітэктурны помнік.

Гістарычны музей правіць

Скульптуры выстаўлены для агляду ў музеях, якія акружаюць Бельведэрскі палац: Музей Пія-Клімента, Музей К’ярамонці, Этрускі і Егіпецкі музеі.

Музеі скульптур правіць

У 1973 годзе быў адкрыты Гістарычны музей. У яго калекцыі сабраны транспартныя сродкі, прадметы ўжытку, фатаграфіі, дакументы і іншыя экспанаты, якія ілюструюць доўгачасную гісторыю Ватыкана і рымскіх папаў.

Крыніцы правіць

  1. GeoNames — 2005.