Баі за Чарнігаў (2022)

узброеныя сутыкнення паміж Узброенымі Сіламі Украіны і Узброенымі Сіламі Расійскай Федэрацыі

Абарона Чарнігава — баявыя сутыкненні ў 2022 годзе паміж Узброенымі Сіламі Украіны і Узброенымі Сіламі Расійскай Федэрацыі за кантроль над абласным цэнтрам на поўначы Украіны — горадам Чарнігавам.

Абарона Чарнігава
Асноўны канфлікт: Уварванне Расіі ва Украіну (2022)
Ратавальнікі ў Чарнігаве, 6 сакавіка
Ратавальнікі ў Чарнігаве, 6 сакавіка
Дата 24 лютага — пачатак красавіка 2022
Месца Чарнігаўская вобласць, Украіна
Вынік Перамога Украіны
Праціўнікі
Сцяг Украіны Украіна
  • 1-я танкавая брыгада
  • Тэрытарыяльная абарона
Сцяг Расіі Расія
Камандуючыя
Сцяг Украіны Уладзіслаў Анатольевіч Атрошэнка (гарадскі галава Чарнігава)
Сілы бакоў
невядома невядома
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ход падзей

правіць

24 лютага, у першы дзень расійскага ўварвання, украінская армія адбіла атаку Узброеных Сіл РФ на Чарнігаў, яны былі спыненыя за межамі горада[1].

25 лютага афіцыйны прадстаўнік Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі заявіў, што Чарнігаў цалкам заблакаваны часткамі Узброеных Сіл РФ. Украінская 1-я танкавая брыгада апынулася акружанай без падтрымкі пяхоты. У выніку кругавую абарону заняла тэрабарона і спехам сабраныя рэзервісты. Гарыць будынак абласнога ўпраўлення Савета бяспекі Украіны (СБУ), у які патрапілі снарады.

26 лютага гарадскі галава Чарнігава Уладзіслаў Атрошчанка заклікаў жыхароў горада рыхтавацца да вулічных баёў. Па інфармацыі агенцтва УНІАН, у жылы дом Чарнігава патрапіў снарад рэактыўнай артылерыі.

З пачатку сакваіка наступленне ў раёне Чарнігава захлынулася. 3 сакавіка расійская авіяцыя здзейсніла атаку на горад, гэта прывяло да ахвяр сярод цывільнага насельніцтва[2]. Расійскі бок абсталёўваў пазіцыі ў раёнах населеных пунктаў Мыхайла-Кацюбынскэ, Ляўковічы, Жукоткы, Гарадня Чарнігаўскай вобласці[3].

Чарнігаў знаходзіўся пад абстрэламі, без электрычнасці, вады і цяпла[4]. Паступова на дадзеным напрамку асобныя расійскія падраздзяленні адцягваліся да дзяржаўнай мяжы. 1 красавіка расіяне пакінулі Гарадню[5], 2 красавіка ўкраінскія вайскоўцы ўвайшлі ў Мыхайла-Кацюбынскэ[6]. Напачатку красавіка адноўлены кантроль над усёй тэрыторыяй Чарнігаўскай вобласці.

Зноскі