Бедныя людзі (раман)

(Пасля перасылкі з Бедныя людзі, раман)

«Бе́дныя лю́дзі» (руск. Бедные люди) — першы раман Фёдара Дастаеўскага, пачаты ў 1844 годзе і пасля шматлікіх пераробак завершаны ў маі 1845 года.

Гісторыя рамана правіць

Раман напісаны Дастаеўскім цягам дзевяці месяцаў. Першым чытачом быў рускі пісьменнік Дзмітрый Грыгаровіч, які пазнаёміў з ім Мікалая Някрасава. Упершыню апублікаваны ў «Петербургском сборнике» Някрасава (Санкт-Пецярбург, 1846). Асобнае выпраўленае выданне выйшла ў 1847 годзе.

Сюжэт правіць

Раман створаны ў форме перапіскі Макара Дзевушкіна з Варварай Дабрасёлавай, што дазволіла аўтару перадаць тонкія нюансы псіхалогіі герояў, якія самаўтойваюцца. Форма рамана запаволеная напачатку, у канцы імгненна развіваецца ў безнадзейную сітуацыю.

Персанажы правіць

  • Макар Аляксеевіч Дзевушкін
  • Варвара Аляксееўна Дабрасёлава
  • Бацькі Варвары Аляксееўны Дабрасёлавай
  • Ганна Фёдараўна
  • Студэнт Пакроўскі
  • Бацька студэнта Пакроўскага
  • Гаршкоў з сям’ёй
  • Ратазяеў
  • Быкаў

Беларускія пераклады правіць

  • Бедныя людзі: раман / Т. М. Дастаеўскі — пераклаў з расійскай мовы Я. Плашчынскі. — Менск [Мінск] : Беларускае дзяржаўнае выдавецтва, 1930

Спасылкі правіць

 
Лагатып Вікіцытатніка
У Вікікрыніцах ёсць тэксты па тэме
Бедныя людзі (раман)